РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чорная постаць
Жоўтае лісьце плыве па вадзе,
Чорная постаць па лузе ідзе.
Чорная постаць глядзіць на мяне:
– Хто там плыве сярод рэчкі ў чаўне?
 
Што мне сказаць ёй? Я лепш памаўчу,
Плыць, нібы лісьце, маўкліва хачу.
Чорная постаць ляціць над ракой:
– Хто ты такі, адкажы мне? Пастой!..
 
Я ж уцякаю, нібыта вар’ят,
Праз туманы, празь нямы лістапад,
Покуль ня ўбачу між хмар над сабой
Белых анёлаў з трубой залатой.
 
...Човен па рэчцы, як прывід, плыве,
Нехта мяне ўжо дадому заве.
Крыкнуць спрабую: «Дамоў не хачу!»
Чорнаю постацьцю ў неба лячу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.