РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А на праспэкце кветкі і плакаты
І даўганогія ля крам дзяўчаты
Чакаюць шчасьця, а яно – як дым.
 
Пра сум, што з сэрца не зьнікае,
У скверы гітарыст сьпявае,
Пабліскваючы зубам залатым.
 
Усе клянуць бязбожную сьпякоту
І целамі, вільготнымі ад поту,
Кідаюцца пад цені і вятры.
 
А я з царквы вяртаюся дахаты,
Шчасьлівы і на грошы не багаты,
І да дажджу нам жыць яшчэ дні тры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.