РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чырвоную гліну – застылую кроў,
Чырвонае вогнішча дымных гадоў
Дажджы размываюць і беляць сьнягі,
І ў рэчкі ніжэюць штогод берагі.
І рэчка мялее, і наша жыцьцё
Драбнее, марнее, нібыта лісьцё
На дрэвах, што ў цемры зьмярцьвелай, сырой
Знайшлі ад вятроў звар’яцелых спакой.
Чырвоная гліна да ног прыстае,
І ногі ўрастаюць у гліну мае,
І я не знаходжу дарогі дамоў.
І я ўжо ня бачу застылую кроў
У гліне чырвонай зьнямелай ракі,
Толькі я чую, як выюць ваўкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.