РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ будуць высокія мяккія травы,
У якіх мы з табою заблудзімся ўночы.
Будзе чорная ноч, нібы чорная кава,
І яе да сьвітаньня мы выпіць захочам.
 
А пакуль што дажджы нам грукочуць у вокны
І зрываюць лісьцё, нібы маскі старыя,
З дрэў прыціхлых, і вецер, нібыта шалёны,
У трубу вадасьцёчную весела вые.
 
Пройдзе час, і дажджы зноў аціхнуць памалу,
У калюгах патонуць далёкія зоры.
Як нам радасьці часта з табой не хапала,
Як мы рэдка з табой пра самоту гаворым!
 
Ты глядзіш у вакно, як у вечнасьць нямую.
Што ты бачыш, скажы, за дажджлівай смугою?
Ты гаворыш: шкада мне пчалу залатую,
Што ўжо скрадзена з ружы вадой дажджавою...
 
Яшчэ будуць высокія цёплыя травы,
Яшчэ будзе пчала па-над кветкамі віцца.
І пайду я па горадзе ў пошуках стравы,
Ты ў царкву – за здароўе дзяцей памаліцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.