РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў бяз вас не знаходжу спакою,
На дарогу гляджу і гляджу.
Памахаўшы самотна рукою,
Вы пайшлі ў каралеўства дажджу.
 
Я ж застаўся адзін-адзінокі,
Нібы клён сярод злосных вятроў.
Я да вас пасылаю аблокі,
Як паштовых сваіх галубоў.
 
Я штохвілі адказу чакаю,
Хоць чакаю, напэўна, дарма.
Вы сказалі: «Цябе не кахаю,
Бо ў цябе закахана зіма...»
 
Зноўку я на дарогу гаротна,
Быццам бы на ікону, гляджу.
Заўтра раніцай ценем самотным
Я пайду ў каралеўства дажджу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.