РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адзінокі
Юрыю Гуменюку
 
Ён ля вакна смакуе каву
І слухае замежны рок.
Дзяўчаты ходзяць, быццам павы,
І п’юць каньяк, нібыта сок.
Кароткія, як ноч, спадніцы
Букетамі сьпякотных ног
Яго чаруюць. Дым клубіцца
Ад цыгарэт, і ён, як Бог,
Глядзіць на ўсіх, хаця ў кішэні
Няма й ламанага граша.
Якія вабныя калені,
Ажно заходзіцца душа.
У джынсах цёртых кавалеры
Бяруць за таліі дзяўчат,
Вядуць, вясёлыя, за дзьверы
І не вяртаюцца назад.
А ён сядзіць, смакуе каву,
Як вусны прыгажунь начных.
І марыць, як заўжды, пра славу,
І праклінае сьвет услых.
Дакурыць ціха цыгарэту
І цяжка, стомлена ўздыхне:
– Ізноў адзін дамоў паеду...
І д’ябла ўбачыць у вакне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.