РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сад вечнай самоты
Хочацца плакаць ад вечнай самоты,
Што разраслася пад небам маім.
З дрэў аблятае сухая лістота,
З вогнішча – іскры густыя і дым.
 
Ветру няўтульна ў пакінутым садзе,
Дрэвы старыя, як вязьні, стаяць.
Радасьці мала даўно ў лістападзе,
Хочацца нават пра гэта крычаць.
 
Моўчкі ў агонь падкідаю лістоту,
Дым самагубна ў аблокі плыве.
Густа травы набуяла ля плоту,
Вечна застацца пад плотам траве.
 
Сад я пакіну, вярнуся дахаты,
Толькі вяртаньню ўсё ж буду ня рад.
Будуць мне сьніцца, як сьмерць, лістапады,
Будзе мне сьніцца пакінуты сад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.