РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вячэрняю смугой затоплены прасторы,
І чутны птушак крыкі ў купале нябёс.
Самотнае жыцьцё – яшчэ зусім ня гора,
Але ўсё роўна вочы сьвецяцца ад сьлёз.
 
Яшчэ ў двары блукае і сьпявае сьвята,
І ад вазоў гасьцёвых не асеў 'шчэ пыл,
Ды хочацца ізноў гасьцей паўнютку хату,
Хаця, відаць, ня хопіць весяліцца сіл.
 
І пройдзе ўсё ж самота, нібы цень ад хмары,
І стане ўсё звычайным: дзень, жыцьцё і сон.
І нам штодня глядзець у сумныя абшары,
Дзе плыў у вечнасьць пыл,
                                                            дзе плыў праз душы звон.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.