РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Спачатку музыка была.
Яна зьявілася зь сьвятла,
Якое зьнікла назаўжды,
Як зьніклі райскія сады,
Што сёньня толькі ў снох цьвітуць.
Але ўсё ж яблыкі растуць
Над сьветам, дзе няма цяпла,
Дзе людзям хочацца сьвятла,
Дзе людзям хочацца, каб Бог
Пачуў малітвы, дапамог
У цяжкі час, нібы было
Калісьці лёгка і цьвіло
Каменьне ля шляхоў людскіх,
Дзе нам да музыкі штоміг
Ісьці, ня верачы ў яе.
Ды ўсё ж яе нам не стае.
Яна зьявілася зь сьвятла,
Яна жыве, яна была
І будзе, покуль будзем мы
Ісьці празь ветравей зімы,
Дзе нам непадуладны час
І дзе ніхто ня знае нас.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.