РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каркаюць абрыдліва вароны,
Вецер лісьце рве, нібы шалёны,
З дрэў, якія чырваньню гараць.
 
І крыжы на Храмах залацеюць,
Сьвечкі на магілах палымнеюць,
Людзі, як падсудныя, маўчаць.
 
І няма нікому суцяшэньня,
Толькі скачуць цені, толькі цені
Ведаюць дарогу зь небыцьця.
 
І патухнуць сьвечкі, сыдуць людзі,
І чырвона ў навакольлі будзе
Ад апалага з асін лісьця.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.