А за вакном счарнелыя галіны Старой, як гэты сьвет, рабіны Гайдаюцца на цёплых хвалях ветру. Са стрэх прагнутых мокры сьнег спаўзае І цішыню на шоргат разьдзірае, Ныраючы спалохана ў паветра. На падваконьніку вазон красуе, І кветачка ягоная ратуе Мяне ад распраклятай адзіноты. А за вакном счарнелыя галіны, І я цябе чакаць штодня павінны, Нібы збавеньня ад зімы й самоты.
|
|