РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось і лісьце апала на бруд і калюгі
І ў дварах апусьцелых самота і змрок.
У скляпеньні схаваліся ўсе валацугі –
Іх цяпер як няма.
У сьцюдзёнасьць аблок
Я гляджу, нібы ў вечнасьць, якой не належу.
І агонь у двары як чырвоная вежа,
Дзе галодныя д’яблы і цмокі жывуць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.