РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На шэрым сьнезе чорныя гракі
Клююць свой цень, збуджаючы ад сну
Карэньне траў, што сьняць сваю вясну.
Палонкі – вочы цёмныя ракі –
Глядзяць у неба, дзе вятры пасуць
Зімовых дзён апошняе сьвятло.
А хмары сьнег яшчэ вязуць,
Не разумеючы, што ўсё сплыло
Іх панаваньне ў сумнай вышыні.
І ўжо даўно вясна не за гарой,
І дрэвам хочацца зноў цеплыні,
Каб шум лістоты ўскінуць над сабой.
 
...На шэрым сьнезе чорныя гракі,
І сакавік у трэшчынах ракі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.