 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вецер згінае высокія дрэвы, Лісьце зрывае, ламае гальлё. Нашы сьцяжыны змывае залева, Цені лятаюць праз наша жыльлё. Нам жа ня страшна – я сёньня з табою. Сьвечкі агеньчык каля абразоў Нам асьвятляе шляхі да спакою – Шлях праз каханьне і шлях празь любоў. Ціха ў пакоі, нібыта ў тым сьвеце, Скуль мы прыйшлі і куды нам пайсьці. Б’ецца аб шыбы разьюшаны вецер – Дзьверы ў кватэру ня можа знайсьці. ...Вецер заціхне, дамы пасьвятлеюць. Дрэвы спакойна ізноў зашумяць. Дрэвы таксама, як мы, зразумеюць: Тое, што страчана – не адшукаць. Страчана вечнасьць на нашай планеце. Мы прывыкаем бязь вечнасьці жыць. Дрэвы ламае высокія вецер, Нашы сьцяжыны змываюць дажджы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|