РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вада
Паміж сьпякотай і сьпякотай
Як паміж берагамі
                                          Вада
Вада ратуе ў час смагі
Вада губіць у час патопу
Вада гэта пекла
Якога баіцца бруд
Вада гэта рай
У які імкнуцца ўсе
І я стоячы на беразе ракі
І гледзячы ў бок адкуль цячэ вада
Бачу сваё мінулае
І гледзячы ў бок куды цячэ вада
Нічога ня бачу
Акрамя вады
Якая ратуе ў час смагі
Якая губіць у час патопу
Якая ратуе
Якая губіць
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.