 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сярод поля калодзеж І адзіная сьцежка ў полі Гэта сьцежка да калодзежа Які яшчэ стаіць на ўліку У самога Вадзянога І калі каля калодзежа Зьбіраецца шмат людзей Ён адчувае сябе Цэнтрам зямлі І ад пыхі і хваляваньня У ім прачынаецца рэха І круціцца і рыпіць калаўрот І раскручваецца ланцуг зь вядром Як нітка Арыядны І стукаецца вядро аб зруб Як язык у звона І плюхаецца ў ваду Як шалом воя І ўздымаецца вядро Як найкаштоўнейшы скарб І вада цячэ зь вядра Як зь неба зорны дождж І радуюцца людзі яе прахалодзе І застаецца калодзеж адзін Сярод поля і сьвету І ўглядаецца ў неба Пакуль у ім ёсьць вада Пакуль зьвініць вядро Пакуль сам Вадзяны Трымае калодзеж на сваім уліку
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|