РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шкло
Шкло разьдзяляе мяне і сьвет
І плача калі ідзе дождж
І сьмяецца калі сьвеціць сонца
Шкло не пускае да мяне птушак і машкату
Але заўсёды пускае сьвятло і цемру
Часта шкло ўяўляе сябе небам
У якога адабралі ня толькі Млечны Шлях
Але і зорку Венэру
На якую любяць глядзець паэты
Шкло з гэтае прычыны злое
Але маўклівае
Шкло гатова ў любую хвілю
Рассыпацца на тысячы аскалёпкаў
Але гэтага яно і баіцца
Бо тады празь яго ня будуць
Праходзіць як праз мытню да мяне
Сьвятло і цемра
Бо тады аскалёпкі шкла
Зьмяце ў кучу сварлівы дворнік
І лаючыся занясе на сьметню
Таму шкло палахлівае
І баіцца мяне
Але найбольш баіцца хлапчукоў
Якія гуляюць зь мячыкам
І б’юць пустыя пляшкі аб камень
На якім аскалёпкі шкла
Сьвецяцца як апошнія промні
Вячэрняга сонца
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.