РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзень
Паміж начамі дзень
Ён як меч у похвах які ведае што ён меч
Меч які бароніць ад нябыту
І які нясе нябыт
Дзень ідзе нягледзячы на гадзіньнікі
Якія за ім сьпяшаюцца
Круціць свае стрэлкі
Дзень чаканы госьць
Які асьвятляе сваім сьвятлом
І радасьць і бяду
Які асьвятляе шлях
Куды выходзяць усе
І жабракі і разбойнікі
Але ўсім дзень дае
Тое што хто хоча
І я гледзячы праз акно на дзень
Дзякую Богу
Што ізноў на дварэ вясна
У якой ёсьць мой дзень
Дзень майго нараджэньня
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.