РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валун
Прыкаціўшыся бог ведае адкуль
Валун грэецца на сонцы
Валун вышэй травы
І яго ўсе заўважаюць
Птушкі на ім адпачываюць
Як на востраве сярод зялёнага мора
Мурашкі дасьледуюць валун
Лічачы яго сваім збудаваньнем
Пачатку мурашынай эры
Божыя кароўкі ўзьлезшы на валун
Узьлятаюць успомніўшы пра сваіх дзетак
Што бязь іх засталіся на небе
Валун заўсёды ў цэнтры ўвагі
У яго трапляюць маланкі
Але валун ня скардзіцца на свой лёс
Бо ён валун
Бо ён лянотнік
І яму ня трэба нічога
Акрамя зямлі на якой ён ляжыць
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.