РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Туман
Туман спадманвае і заманьвае
Туман як павута
Лёгка трапіць у яго і цяжка выбрацца
Але вецер не баіцца туману
І ў тумане ён можа адпачыць
І ніхто не заўважыць лайдака
Якога паслала сонца
Каб ён разагнаў туман
Туман як сьлімак паўзе па траве
Пакідаючы росны сьлед
І я раніцай ідучы ў грыбы
Апякаю босыя ногі
Я не баюся згубіцца ў тумане
Бо маці сказала што я ўжо вялікі
А мне дванаццаць гадоў
І я яшчэ нічога не баюся
І тым больш туману
Які толькі белы спадман
У якім лайдак вецер
Сьпіць пад кустом
І ад яго дыханьня шапаціць лістота
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.