РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Першы тыдзень безь цябе
Панядзелак

 
Позна прачынаюся помнячы панядзелак
Ахоўнага анёла адпрэчваю
Няхай небу нясе навіны
Я
Дзякую што ёсьць дзень
Зноў зьнікаю з зацішы
Еду
Лістапад ліхтароў у лужынах
Ахвота адшукаць адзіную
Кубачак кавы купіць
 

Аўторак

 
Аднаму адзічэць
Увечары ўчуць уздыхаеш
Ты тутэйшая
Одум
Ружа раніцы расой расквеціцца
Адразу адкрыецца абшар
Кляштар князёўны каханай
 

Серада

 
Смуга сонца сьлепіць
Енчыць
Рэха ў ракавінцы рачной
Абрыдла
Думаць дайсьці дачакацца
Амаль атрута
 

Чацьвер

 
Чаканьне
Абуджае адвечнае
Ціхае цёплае
Выдумаць вежу ветразь
Ехаць
Ростань радніць розных
 

Пятніца

 
Помніцца погляд панядзелак
Яблык
Тоіць таксама тое
Навокал наша невядомасьць
Імгненьне
Цёмна ціха
Альтанка і анёлы ў аблоках
 

Субота

 
Сумна сядзець у скверы
Уздыхаць узірацца
Бачыць былое блізка як бераг
Оду
Табе трызьніць
Аднак адчуваць адчай
 

Нядзеля

 
Нічога новага як Ной
Я
Дзіўлюся дню
Заўтра зноў
Еду
Лета ляціць
Як у яму
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.