РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кола
Па лугах і палях
Коціцца коціцца кола
Кола вырвалася на волю
І ўсяму зьдзіўляецца
О-О-О-О-О-О-О-О-О-О
Зайцы варачы піва
Па рэцэпту самога Караткевіча
Убачылі кола сталі ў яго пытацца
Ты хто абруч з нашай бочкі
Ці проста нуль
А кола зайцам адказала
Я і абруч з вашай бочкі
Я і нуль але нуль не абы-які
А ад самога мільёна
А вецер што ляцеў за колам
Зашумеў запыліў
Гэта маё кола я яго ўкраў
З карэты самай пекнай панны
А я ішоў па дарозе
І ўбачыўшы кола
Якое кацілася па палёх і лугох
Пажадаў яму шчасьлівай вандроўкі
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.