РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сячкарня
На ўтравелым двары сячкарня
Не хаваецца пад страху
Сама наводзіць страх
І кола сячкарні коціцца
Паміж мной і табою
І застаецца на мейсцы
Нібы ўрослае ў зямлю
І нажы іржавеюць
Калі няма саломы
На ўтравелым двары сячкарня
Нібы дваццатае стагодзьдзе
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.