РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сон

#1
і быў напачатку сон
і мы ў гэтым сьне былі
як матыль у кокане

 
2

 
сон гэта райскае возера
у якім мы плаваем
не разумеючы
што патанулі
 

3

 
сон гэта туман
празь які мы праходзім
зажмурыўшыся
 

4

 
сон гэта нара
у якую хаваецца маё я
ад мяне самога
 

5

 
сон гэта павуцінка
за якую трымаецца душа
у час сваіх начных вандровак
 

6

 
сон гэта зацьменьне
майго сонца
 

7

 
сон гэта пацалунак сьмерці
за тое што мы ёсьць
 

8

 
і мне сьніцца сон
і я люблю гэты сон
бо ён не паўтараецца
 
1998
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.