РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Парог
Парог першым сустракае
І апошнім у хаце разьвітваецца
Парог гэта мяжа
Якую ахоўваюць дзьверы
Сьмела пераходзяць парог
Толькі тыя каго помніць парог
І хто парог помніць
Парог гэта бераг
Аб які разьбіваюцца
Мае трывогі за бацькоў
І я пераступаючы парог
Вяртаюся ў сваё Запарожжа
Каб пісаць табе лісты
Парог самотны
Ён помніць столькі сустрэч і расстаньняў
Што лежачы на шляху з хаты
Ён часам гатоў стаць сьцяной
Каб ня выпусьціць гаспадара-вандроўніка
Які даўно абівае чужыя парогі
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.