РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Карані
Карані як вужакі
Зьвязаныя ў адно цэлае хвастамі
Распаўзаюцца ў падземным царстве
Ва ўсе бакі сьвету
У пошуках сэнсу жыцьця
І яны нястомныя
Прагныя і ўпартыя
Іх вымываюць рэкі
Іх разразаюць плугі і лапаты
А яны пабліскваючы на сонцы
Сваімі гнуткімі целамі
Зноў імкнуцца ў цемру зямлі
І чым глыбей распаўзаюцца карані
Тым вышэй дрэва падымае крону
І вецер не паваліць дрэва
І толькі маланка
Закахаўшыся ў дрэва
Загубіць дрэва
Але не карані
Якія маланкай падземнага царства
Дадуць сьвятло новаму дрэву
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.