РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сякера
На вастрыі сякеры
Жыве сьмерць
І чуецца мне голас дзеда
Не чапай сякеру пасячэсься
Але я сякеру бяру
Бо даўно няма дзеда
І слухаецца мяне сякера
І разьлятаюцца як восы шчэпкі
І падае сухое дрэва
І сякера ў маіх руках цяжэе
І кладу я сякеру
І кажу свайму сыну
Не чапай сякеру пасячэсься
І ляжыць сякера на дрывотні
Як вой на касьцях ворага
Сьвяткуючы сваю перамогу
І ляжыць сякера да пары да часу
І сьпяць у ёй гром і маланка
І хто возьме сякеру
Той і будзе гаспадаром
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.