 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На мост праз раку прыходзяць Каб убачыць як цячэ час Каб спазнаць незваротнасьць і немінучасьць На мост праз раку прыходзяць Каб утапіцца Мост трымае рачныя берагі Нібыта краі зямной расколіны Не даючы ёй разрасьціся І разьдзяліць мяне з табой Мост злучае Яго берагуць каб вярнуцца Яго паляць каб застацца Мост заўсёды самотны Але ён весела рыпіць Калі па ім едуць дамоў Мост помніць усё і ўсіх І яму ня трэба напамінаць Што на тым беразе маё дзяцінства І колькі б я ні ішоў па мосьце Я ніколі ня траплю назад Мост кальцавая рыфма Паміж двума радкамі берагоў Якія створаны крыніцай Якія нам чытаць і не перачытаць Губляючыся ў прозе жыцьця
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|