РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Рагнеды
За манастырскаю сьцяною травы
Шумяць аб волі на сямі вятрах.
І хоць Рагнеда стала Гарыславай,
Яна Рагнедай будзе – у вяках.
 
Ёй сьняцца па начох Айчыны гоні
І прыгажуні дочкі і сыны.
І нішчаць ціш Уладзімера коні,
Іх тупат ціхне ў холадзе сьцяны.
 
За манастырскаю сьцяной – былое,
За манастырскаю сьцяной – прасьцяг...
Рагнеда – нашае імя сьвятое,
Як вечны зьніч, як беларускі сьцяг.
 
5.VI.1998.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.