 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разальецца віно, і рассыплецца соль, І зьніжэюць нябёсы, як чорная столь. І закончыцца дзень, бы патухне касьцёр, І ў вугольчыкі згорнецца сьветлы прастор. І ты выйдзеш у сьвет і ня ўбачыш жыцьця, Але восень адчуеш па шуме лісьця. І ты пойдзеш па сьвеце далей ад зімы За палі, за лясы, каб ня ўбачылі мы, Як ты станеш ваўком і завыеш увыш І ад срэбнае кулі навек замаўчыш. Але покуль яшчэ не разьліта віно І нябёсы празрыстыя, нібы вакно, Мы ўсе разам з табою на захад глядзім І прад ноччу маўчым і маўчым аб сваім. Ды ўжо льецца віно, і ўжо сыплецца соль, І ніжэюць нябёсы, як чорная столь...
23–29.XI.1996.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|