РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вайсковая баляда
На нашых магілах ня будзе крыжоў.
З чужыны з табой мы ня прыйдзем дамоў,
І нашы каханыя – прыйдзе той час,
Як сон невясёлы, – забудуць пра нас
І будуць чужымі, як неба чужое,
Як травы чужыя і як нежывое
Чужое, што ў травах хаваецца чорных
Пад небам счарнелым, халодным і зорным,
Дзе нашы магілы ня знаюць крыжоў.
Але мы ўсё ж прыйдзем, мы прыйдзем дамоў,
І нашы каханыя – прыйдзе той час,
Як сон невясёлы, – успомняць пра нас,
І будзе ня позна паставіць крыжы
На нашых магілах, і пройдуць дажджы,
І хлопчык малы да крыжоў прыбяжыць
І стане такім, мы якімі былі,
І крыж, нібы меч, ён дастане зь зямлі...
На нашых магілах ня будзе крыжоў...
 
19.VI.2007.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.