РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда неба
Гаварылі, што зваліцца неба...
І звалілася неба да ног,
Пакацілася зорнае срэбра
Па каменьні і пыле дарог.
 
І чарнюткая прорва над намі
Загудзела, завыла, як цмок.
І зрабіліся людзі мышамі
І разьбегліся ў норы і змрок.
 
Затапталі блакітнае неба,
Замуцілі блакітную кроў
І сказалі, што гэтак і трэба,
Бо мы дзеці бязбожных бацькоў.
 
І сьмяяўся нячысьцік, і плакаў
Над каменьнем, над пылам дарог,
І ня выў, а маліўся сабака
За нябёсы, што ўпалі да ног.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.