РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда невядомасьці
А ты ня ведаеш, чаго жывеш,
І па жыцьці, як па вадзе, плывеш
Парэшткамі асеньняга сьвятла.
 
І зьнікнеш ты, нібы ў вятрах духмень,
Нібыта ў ночы чорнай воўчы цень,
І зьнічка мільгане, нібы страла.
 
І дзень пачнецца, бы ўсплыве з вады
Той глыж, якім кідаўся ў неба ты,
Бо неба бы ў забытым Храме шкло.
 
І ён ня ведае, чаго жыве,
І па жыцьці, як па вадзе, плыве,
Шукаючы сябе, нібы жытло...
 
6.V.2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.