РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда забытага замка
Замак нібы карона,
Якую згубіў мой князь.
Замак – цень Вавілона,
Які затапталі ў гразь.
 
Замак – грэшнік каменны,
Якога забыўся Бог.
Замка шэрыя сьцены
Для пылу вякоў астрог.
 
Замак чорняць вароны,
Як чорнае лісьце дрэў.
Замак нібы ікона,
Якую занесьлі ў хлеў...
 
12.XII.1998.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.