РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда цемры
З камянёў нараджаюцца цмокі,
Нараджаецца цемра з кастроў.
Як вар’яты, блукаюць прарокі
І прарочаць нам сьмерць і любоў.
 
І крычаць па-над сьветам вароны.
Нібы золата, сьвеціцца пыл –
Гэта коціцца д’ябла карона
Да карчмы, што на плітах магіл.
 
І глядзім мы на сьвет, як сьляпыя,
І асьлепла ідзём хто куды,
І, пакуль мы яшчэ ўсе жывыя,
Нам гаручай ахвота вады.
 
І забіць ёсьць ахвотнікі цмока,
Ды, відаць, яго нам не забіць,
Бо ісьці да яго нам далёка,
Ну а сам ён на сьмерць не ляціць.
 
І да цемры мы ўсе прывыкаем,
Прывыкаем да крыку варон,
І ў карчме ўжо зусім мы ня знаем,
Ці то ява ўсё гэта, ці сон...
 
13.V.1996.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.