РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда нашай вясны
Гэта наша з табой, як Галгофа, Эўропа,
Гэта наша з табой, як магіла, зямля,
І глядзім мы з вакон, нібы дзеці з акопаў,
На пачатак вясны, дзе з табой буду я
Ад вятроў не хавацца, што дзень разьдзімаюць,
Як агонь, ад якога асьветлімся мы,
Па якім нас з табой на чужыне пазнаюць,
Як мы выйдзем, нібыта з блякады, зь зімы.
 
Гэта наша з табою вясна маладая,
Гэта наша з табой, гэта наша з табой
Зорка ў небе ўзышла, як страла залатая.
Я памерці хачу ад стралы залатой,
Не ад змроку, што ў цесных, як норы, пакоях,
У якіх мы жылі, у якіх мы жывём
І чакаем вясны, быццам казачных вояў,
Што сьвятло прынясуць нам у кожны наш дом.
Толькі не прынясе нам ніхто і нічога
Ні сягоньня, ні заўтра, ні праз тысячу год,
Бо тут наша зіма, бо тут наша дарога,
Бо тут наша Эўропа, як наш эшафот...
 
9.III.2001.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.