РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда тутэйшага
Ты нікуды ня ўцёк, не схаваўся ў кусты
І цяпер не гаворыш, што гэта ня ты
Адышоў ад сяброў, што змагацца пайшлі
І за волю, й за мову, й за веліч зямлі,
На якой нарадзіцца нам дадзена лёсам...
 
І ты будзеш маліцца самотным бярозам,
І ты будзеш дзівіцца з рассыпаных росаў,
Што на травах, нібыта на дзідах, сьвітаюць
І наш край асьвятляюць ад краю да краю,
Дзе няма і ня будзе ніякага раю,
Бо нікуды ня ўцёк, не схаваўся ў кусты
Той, хто тут, каб пажыць, прывалокся сюды,
І чужым тут застаўся, і будзе чужым,
І яму наша веліч – ад вогнішча дым...
 
Ты нікуды ня ўцёк, не схаваўся ў кусты.
Паміраючы, зноў нараджаесься ты...
 
30.IV.2006.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.