РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда старога
Як робіцца сумна і блага, –
Табе ўспамінаецца Прага,
Дзе замкі старыя, і Храмы,
І вузкія вулкі, і крамы,
Бы ў Вільні, якую ты знаеш,
Якую ў сабе зьберагаеш,
Як веру, што ты спавядаеш.
 
А ў Празе гады маладыя,
Нібы матылі залатыя,
Ляцелі, нібы на агонь,
На пляц, нібы сьнег на далонь.
 
Там скрыпка старая іграла
І музыка ў Вільню вяртала
Цябе, і рабілася сьветла,
І цёплым здавалася летам
Халодная восень, сівая,
Але ўжо даўно не чужая,
Як ціхая родная хата, –
Там дзён праляцела багата,
Там сумна бывала і блага...
 
Далёка далёкая Прага,
І блізкая Вільня далёка,
І сонца – як д’яблава вока...
 
20.IV.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.