РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адвечная баляда
Яшчэ адзін, як крыж, за сьпінай год...
А ты сьляпы і цёмны, нібы крот,
І шлях твой, як краціная нара, –
У цемры, дзе ідзеш безь ліхтара
Туды, дзе невядомасьць – як сьвятло,
І цемра, нібы вечнасьці крыло,
Плыве спакойна, нібы сон, над намі,
Над намі, як забытымі крыжамі...
 
І мы ня плачам, мы з табой ідзём,
Нібыта дым за маладым агнём,
Ідзём за цёплым подыхам вясны,
Што ўзімку нашы асьвятляе сны
І шлях наш, як краціную нару,
Якую я, бы скуру зьмей, зьдзяру
З сябе і выйду, як трава зь зямлі,
Пад неба, дзе мы ёсьць, як і былі,
І будзем, як мінулы дзень, як год,
Які, як попел, як на рэчцы лёд,
Нявечны, невядомы, як прастор,
Якім мы ўсе, як пыл, ляцім да зор...
 
27.XII.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.