РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У княстве маім анікога няма,
І княства на мапах шукаць нам дарма.
Але княства ёсьць, як магіла, як крыж,
І княства пад крыжам, бо ты там ляжыш,
Княгіня мая, адзінота мая,
Самотная, русая, быццам бы я,
Што йду па дарозе, што ў княства вядзе
Па жоўтым лісьці, як Хрыста – па вадзе,
У княства маё, дзе нікога няма,
Дзе восень цяпер, ну а заўтра – зіма,
Бялюткая, белая, як малако
Самотнай і вольнай ваўчыцы, якой
У княстве маім, мною створаным, жыць,
Як першаму сьнегу на чорным крыжы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.