РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...Ну а паэт слугой ня можа быць,
Ён можа толькі, як паэт, служыць
Адной, нібы адно жыцьцё, Айчыне,
Адной, нібыта Храм адзін, жанчыне,
Служыць, нібы ў каўчэзе Ноя быць
Цьвіком, які спатрэбіцца пасьля,
Калі ўжо будзе знойдзена зямля,
Дзе можна будзе цьвік загнаць у крыж...
 
Чакаюць слоў тваіх, а ты маўчыш,
Бо ты слугой ня маеш права быць,
Бо ты задуманы, як цьвік, служыць
Адной, нібыта крыж адзін, Айчыне,
Адной, нібы зямля адна, жанчыне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.