РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты ў белай мне прысьніся Беларусі,
Дзе сумныя, як вечнасьць наша, гусьлі
Гучаць і нас вяртаюць у былое
Самотнае, але ўсё ж залатое,
Як сонца, што заходзіць за лясамі,
Якія разьвіталіся зь сьнягамі,
Дзе мы з табой вясёлымі былі,
Як першая лістота на гальлі
У дрэў вясновых, да якіх ідзеш,
Нібы па небе весьнім, па вадзе,
Каб мне прысьніцца ў белай Беларусі,
Дзе сумныя, як вечнасьць наша, гусьлі
Больш не гучаць, бо іх даўно няма...
 
І дзень прайшоў, і ўжо сышла зіма,
І гэты дзень ня вернецца з былога
Самотнага, але ўсё ж залатога...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.