РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не крычыце...
Аднаўляючы замак стары,
Не крычыце, што вы змагары,
Бо крычаць тут мы ўмеем усе,
І тапіцца ва ўласнай сьлязе,
І шукаць паратунку ў віне.
 
Гэты час, як зіма, праміне,
І мы выйдзем да нашай вясны,
Быццам вернемся ў замак з вайны,
Што ня намі пачата была.
 
Не асьлепнуць бы нам ад сьвятла,
Што ад замка старога ідзе
І губляецца ў плыткай вадзе
Нашых дзён, дзе мы ўсе змагары,
Дзе для кожнага замак стары
Толькі свой і свае званары
На высокай званіцы сядзяць.
 
Не крычыце, хто ўмее маўчаць,
Не крычыце, ня трэба крычаць,
Трэба замак стары аднаўляць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.