РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Воўк крыві, як мы віна, нап’ецца,
Верабей склюе сваю мякіну...
На каго ты нас, паэт, пакінуў?
Аніхто нідзе не адгукнецца.
Пройдзе дождж, і на кладах трава,
Як малітва, прарасьце зь нябыту.
Воблака, як Сысава царква,
Праплыве па вечнасьці блакіту
Зь веку ў век, дзе нам ці быць з табою,
Бы стаяць прад белаю царквою,
І за ўсе, усе грахі свае
Быць нямымі, як крыжы, каменьне,
Толькі чуць, як салавей пяе,
Толькі бачыць, як танцуюць цені
На кладах, дзе, як агонь, паэт
Анікому з нас не адгукнецца
Ды ўздыхне травою нам усьлед
І дажджу за нас, як мы віна, нап’ецца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.