РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У кожным божым дні, нібы ў агні,
Згарае вечнае, каб вечным стаць
У новым дні і прамінулым дні,
Каб дзень і ноч навечна паяднаць,
Нібы жыцьцё і сьмерць, агонь і тло
Жыцьцём і сьмерцю аб’яднаны ў крыж
Над тым, што ёсьць, што будзе, што было,
Дзе час заплаўлены ў сьсівелы глыж,
Што ля дарогі ў белы сьвет ляжыць,
Якой ідзеш ты, і ня знаеш ты,
Што заўтра пройдуць, як агонь, дажджы
І зьнікне шлях у полымі вады,
Дзе ёсьць жыцьцё і сьмерць, вясна і тло,
Дзе пыл пад сонцам срэбна­залаты,
А ў ноч, нібы разьбітае сьвятло,
Бо ў кожным божым дні, нібы ў агні,
Згарае вечнае, каб вечным стаць
У новым дні і ў прамінулым дні,
Каб дзень і ноч ніколі не зьяднаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.