РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэрнія ветразі
Яны абвісаюць, як сьпеў недапеты.
Пад кілем вада заціхае, зьвініць.
О вецер, дыхні над вячэрняй планетай,
Рыбацкія мачты рукою крані.
Пагладзь спрацаваныя нашы далоні,
Ўчыні на паверхні вясёлы баль,
Каб зноў паляцелі грывастыя коні,
Блакітныя коні азёрных хваль.
Каб ветразь ружовы, тугі, нібы грудзі,
Прынёс нас да хаты над беражком,
Каб позьняй парою ўсе добрыя людзі
Сядзелі над смажаным шчупаком.
Каб клікала нас адрына старая,
І мірна агеньчыкі зьзялі ў дубах,
І ўстала з-пад мачты мая дарагая
І стому рукою абцерла з ілба.
 
1959
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.