РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кожны можа пакрыўдзіць паэта,
Нібы кветку з магілы сарваць,
Што забытая, нібы край сьвету,
Да якога ідзём, каб маўчаць,
І рабіцца зямлёй і травою,
І зьнікаць, як туман, як сьнягі.
 
Кожны хоча паэта крывёю
Акрапіць свае сёньня сьцягі,
Пад якімі самотныя людзі,
Як вада, як агонь, як трава,
У прыдуманай вечнасьці блудзяць
І ня бачаць, дзе хлуд, дзе царква.
 
І гляджу я празь сьлёзы на гэта,
І сьлязою прад мною наш сьвет,
Дзе ўсе могуць пакрыўдзіць паэта,
І заплача, як неба, паэт...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.