РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На вуліцы цемра, як соннае ў пляшцы віно,
І поўня, як костачка вішні, што ўпасьці на дно
Ніколі ня зможа, бо дна ў гэтай ночы няма.
 
І мне адзінока, нібыта ў пустэльні вадзе,
Нібыта манаху, які ў сваю Мекку ідзе
І знае, што сёньня ён, грэшны, сышоў недарма
Ад шэрых дамоў, ад глыбокай, як яма, начы,
Дзе сьвет не пачуе цябе, хоць ты крычма крычы,
Бо цемра навокал, як соннае ў пляшцы віно,
Як попел, якім замятаецца наша жыцьцё,
Як чорнае-чорнае з дрэваў счарнелых лісьцё,
І я, нібы костачка вішні, што ўпала на дно...
 
І сьмерць мая вып’е са мною віно.
 
18.I.1999.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.