РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я хадзіў...
Я хадзіў за чатыры гары,
На гарах раскладаў я агні,
Ды агонь мой тушылі вятры,
I ў вугольлі хаваліся дні.
 
Я цябе за лясамі шукаў,
I мяне абсыпала лісьцём
Тая восень, дзе я напаткаў
Адзіноту, што стала жыцьцём.
 
Я хадзіў за чатыры палі,
І нідзе я цябе не знайшоў.
Толькі сьледам за мною гулі
Невясёлыя пчолы вятроў.
 
Я вярнуўся дахаты праз год,
Бы вярнуўся дахаты празь век.
I вясковы спытаўся народ:
«Што тут трэба табе, чалавек?»
 
I сказаў я самотным людзям:
«Я хадзіў за чатыры гары...»
I сабе не паверыў я сам,
I мяне падхапілі вятры
 
I ўзьнялі па-над тым, што ёсьць Край,
I пачуў я з высокіх нябёс,
Як жанчына крычала: «Бывай!..» –
Не хаваючы суму і сьлёз.
 
1998
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.