РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На вуліцы маёй сьвятла няма,
На вуліцы маёй даўно зіма,
Дзе чорны сьнег, як попел ад кастроў.
І я гляджу ў нямую цемнату,
Нібыта ў чорную, як ноч, ваду,
Дзе дрэвы, нібы мачты караблёў,
Што затанулі па дарозе ў рай.
Ды рай заўсёды там, дзе родны край,
Дзе нават райскай можа быць зіма.
І, як пачвары, зь зімняй цемнаты
Глядзяць мне ў вокны сьнежныя каты...
 
На вуліцы маёй цябе няма,
На вуліцы маёй зіма.
 
8.IX.1996.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.